Навіны і аб’явы
Каталіцкая моладзь Беларусі, якая сабралася ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены разам са сваімі душпастырамі на Міждыяцэзіяльным велікапосным чуванні з 14 на 15 сакавіка, прывітала Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П'етро Параліна.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на Карытас, і за ўсялякую аказаную дапамогу. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

З 6 па 8 скаавіка ў нашай парафіі адбываліся велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў кс. Андрэй Рылка - дырэктар Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах, канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі. Прапануем аўдыёзапісы з усіх трох дзён рэкалекцый.
1 дзень
2 дзень
3 дзень
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя сёння ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Ад усяго сэрца дзякуем кс. Андрэю за правядзенне Велікапосных рэкалекцый. Няхай Добры Бог узнагародзіць айца рэкалекцыяніста Сваімі Дарамі і благаславіць у яго служэнні.
У другі дзень рэкалекцый адбыліся адмысловыя сустрэчы з дзецьмі, а таксама з парафіяльнай моладдзю. А мы працягваем публікаваць аўдыёзапісы рэкалекцыйных навук для дарослых.
6-8 сакавіка у нашай парафіі адбываюцца Велікапосныя рэкалекцыі. Іх праводзіць кс. Андрэй Рылка. Прапануем аўдыёзапіс з першага дня.
6-8 сакавіка у нашай парафіі адбудуцца Велікапосныя рэкалекцыі. Іх будзе праводзіць кс. Андрэй Рылка - дырэктар Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах, канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі. Прапануем расклад.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя сёння ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за прыбіранне капліцы і падрыхтоўку нашай святыні да Вялікага посту. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Вялікі пост — саракадзённы літургічны перыяд падрыхтоўкі да Велікодных святаў. Ён пачынаецца ў Папяльцовую сераду, якая называецца так ад абраду пасыпання галоваў попелам. Гэтым попелам святар пасыпае галовы вернікаў са словамі: «Кайцеся і верце ў Евангелле» альбо «Памятай, што ты — прах, і ў прах вернешся». Гэтае літургічнае дзеянне выяўляе нашу гатоўнасць да пакаяння, да велікапосных аскетычных практыкаванняў, а таксама падкрэслівае праўду пра смяротнасць і прамінальнасць часовых дабротаў.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






