Навіны і аб’явы
Ранішняя цемра, дарослыя і дзеці з агеньчыкамі ў руках спяшаюцца да капліцы. «Што здарылася?», — напэўна задаюцца пытаннямі рэдкія мінакі. Гэта Рараты — асаблівая Імша ў гонар Марыі, якая ў нашай парафіі адбываецца кожны будні дзень у перыяд Адвэнту.
Сёння мы пазнаёмім вас яшчэ з адной асобай, якая адносна нядаўна далучылася да нашай парафіяльнай супольнасці. Гэта Аксана Бандарык.
Сёння мы распачалі час Адвэнту – час чакання на Прыйсце Пана, час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Памятаем, што гэта час посту. На Адвэнт прынята рабіць пастановы. Заахвочваем таксама і вас прыняць на сябе постныя пастановы. Пастараймася напрацягу гэтага перыяда больш засяродзіцца над справамі нашага духоўнага жыцця. Належыць абмежаваць наш удзел у гучных забавах.
Чарговая прыгода нашых скаўтаў і скаўтак пачалася ноччу з 14 на 15 лістапада. Удзельнікаў выезда было няшмат, бо мерапрыемства планавалася толькі для шэфаў адзінак. Наперадзе чакаў доўгі шлях, Уроцлаў, дзе павінна было прайсці Міжнароднае кап’ё кап’явых, — гэта той яшчэ «блізкі свет».
Сёння мы спяшаемся пазнаёміць вас з новым тварам. Наша гераіня вясёлая і спрытная. Яна ніколі не журыцца. Пра такіх гавораць "энерджайзер", а ўсё таму, што яна вельмі любіць Бога і жыццё. Прапануем вашай увазе партрэт Ганны Лукомскай. Дарэчы, сёння ў яе дзень нараджэння!
Чацвёрты парафіяльны Баль Усіх Святых адбыўся ў мінулую нядзелю. Выбіраць святога, прыдумваць касцюм, ствараць малюнак — гэта ўжо традыцыйныя справы для дзяцей падчас восеньскіх канікул. А пакуль дзеці з дапамогай бацькоў рыхтаваліся і разам чакалі гэту незвычайную нядзелю, нашыя святары, сёстры і найактыўнейшыя парафіяне ладзілі сустрэчы, каб абмеркаваць тэму і дэвіз сёлетняга Балю.
У межах Балю Усіх Святых, які адбыўся 17 лістапада, была паказана тэатральная пастаноўка пра апекуна нашай парафіі Максімільяна Марыя Кольбэ.
Працягваем нашае знаёмства з парафіянамі, сёння з намі Дар’я Еўсікава.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне тэрыторыі і капліцы на працягу тыдня, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Сёння панядзелак, а гэта азначае, што мы пазнаёмім вас з цікавай і неардынарнай асобай. Яе ведаюць па-за межамі нашай парафіі. Яна вядома ў каталіцкіх кругах. Яе дзейнасць была звязана з гуртам «Рыбы» і з «Радыё Марыя». Яе імя — Алёна Кот. Ёй 29 год. Яна нарадзілася і жыве ў Мінску. Але аб усім па парадку...
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.









