Навіны і аб’явы



У нядзелю 16 студзеня ў дольнай зале касцёла Св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца пяты парафіяльны Баль Усіх Святых. Сёлетняя тэма балю — «Божае Нараджэнне ў маім жыцці». Пачатак у 15.00, рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 14.00.



9 студзеня гурт Jolly Green выступіў перад парафіянамі з каляднай праграмай Silent Night («Ціхая ноч»). Silent Night — гэта еўрапейскія калядныя песні (ангельскія, французскія, ірландскія, славянскія) і бадзёра-лірычныя ірландскія і шатландскія мелодыі.



Сёння свята Хросту Пана, распачынаецца звычайны перыяд літургічнага года. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяраванни на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 1. Адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў. Картачкі з адрасам можна прыносіць ў закрыстыю.



У гэтым годзе, як і ў мінулым, у сувязі з пандэміяй не было такіх маштабных аплаткавых сустрэч, як некалі. Аднак, дзяленне аплаткай — не проста традыцыя. Існуе патрэба сэрцаў раздзяліць радасць Божага Нараджэння з іншымі людзьмі, асабліва з блізкімі: з тымі, хто належыць да адной парафіяльнай сям’і, хто стаў братам ці сястрой па супольнасці, сапраўдным сябрам. Таму мы шукаем гэтых сустрэч, хоць бы ў малых групах, каб павіншаваць адно аднаго, сказаць добрыя словы, выказаць найлепшыя пажаданні, пабыць у гэты святочны час разам.



Прапануем вашай увазе адразу дзве вельмі непадобныя гісторыі. Першую распавядае Аліна Угорыч , успамінаючы часы сваёй працы на «Радыё Марыя».



Гэтая гісторыя здарылася ў першы год, як я, дзякуючы бязмежнай ласцы Айца, стала часцінкай Касцёла і сустрэла свае першыя ў жыцці Каляды ў каталіцкай супольнасці. Усё для мяне было новае, незвычайнае і чароўнае. Хаця, шчыра кажучы, і зараз Пан праз Касцёл не перастае мяне здзіўляць і натхняць.



27 снежня з нагоды свята св. Яна, апостала і евангеліста, разам з нашымі душпастырамі святую Імшу цэлебравалі запрошаныя айцы францішкане. Менавіта супольнасць айцоў францішканаў стаяла ля вытокаў нашай парафіі.



Вось і надышоў час для нашых калядных гісторый. У гэтай гісторыі Алена Шымак распавядае як часам бывае нялёгка будаваць адносіны і пра тое, як Бог цудоўным чынам паказвае сябе праз зусім нечаканых для нас людзей.



Сёння 27 снежня Касцёл адзначае свята святога Яна – нябеснага заступніка нашай парафіі. У гэтым матэрыяле прапануем разглядзець некалькі пытанняў, якія дапамогуць яшчэ бліжэй пазнаёміцца з постаццю любімага вучня Езуса Хрыста.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.