Навіны і аб’явы
Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 17 па 19 снежня, іх правядзе кс. Дзмітрый Чупрын, вікарый парафіі св. Юзафа ў Маладзечна.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
- 13 снежня (панядзелак) - успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы
- 14 снежня (аўторак) - успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла
1. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 17 па 19 снежня, іх правядзе кс. Дзмітрый Чупрын, вікарый парафіі св. Юзафа ў Маладзечна.
6 снежня Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Мікалая. У гэты дзень святы Мікалай завітаў з прывітальным словам да дзяцей і вернікаў парафіі. І пра падарункі, канешне, не забыўся.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 7 снежня (аўторак): Успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла. 8 снежня (серада) УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ – абавязковая прысутнасць на літургіі. У гэты дзень, мы праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы. Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны папам Піем IX у Апостальскім лісце (буле) Ineffabilis Deus («Невымоўны Бог») ад 8 снежня 1854 г. Святая Імша ў 6.45, 12.00, 19.00.
27 лістапада, у апошні дзень літургічнага года члены руху Equipes Notre-Dame арганізавалі і правялі чарговы сямейны баль. Сваімі ўражаннямі дзеліцца сужэнская пара Алёна і Генадзь Манчынскія.
28 лістапада распачаўся адмысловы літургічны перыяд Адвэнт — час пабожнага і радаснага чакання на Прыйсце Пана, час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
«Золата, срэбра не маю, але рукі да працы гатовы...» — гэты радок з вядомай песні гучаў падчас віншаванняў, адрасаваных сёстрам, якія служаць у нашай парафіі.
21 лістапада нашу парафію наведаў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, каб удзяліць сакрамэнт канфірмацыі. Пасля святой Імшы мы паразмаўлялі з іерархам.
21 лістапада 21 кандыдат атрымаў знак дару Духа Святога з рук арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. У гэты ж дзень Касцёл адзначаў урачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету — патранальнае свята ксяндзоў хрыстусоўцаў, якія служаць у нашай парафіі.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.








