Навіны і аб’явы



Напярэдадні Божага Нараджэння ўдзельнікі розных супольнасцяў парафіі збіраліся разам на калядныя сустрэчы каб падзяліцца адно з адным традыцыйнай аплаткай. Падчас гэтых сустрэч яны выказвалі шчырыя пажаданні, спявалі калядкі, віншавалі адно аднаго са святам Нараджэння нашага Збаўцы.



Святы Ян быў любімым вучнем Пана Езуса. Быў сведкам Перамянення Пана і пакутаў у Аліўным Садзе. На Апошняй Вячэры заснуў на грудзях Збаўцы. Паміраючы на крыжы, Пан Езус аддаў яму ў апеку Сваю Маці. Святы Ян напісаў Евангелле, тры апостальскія лісты і Апакаліпсіс. Згодна з прадказаннем Езуса Хрыста Святы Ян памёр натуральнай смерццю ў сталым узросце. Евангелле Святога Яна, якое дапаўняе іншыя, мае найглыбейшы выклад Божых таямніц. Ва Усходнім Касцёле Святому Яну нададзены тытул тэолага. У хрысціянскім іканапісе сімвалам Святога Яна ёсць арол.



Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі! Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з Імшы Пастэркі для дзяцей.



24 снежня (панядзелак)

  • 06.45 – Рараты
  • 20.30 – Батлейка
  • 21.00 – Вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (Пастэрка)
  • 23.00 – Вігілійная Святая Імша (Пастэрка)

25 снежня (аўторак) – урачыстасць Нараджэння Пана

  • 09.00 – Святочная Святая Імша (на польскай мове)
  • 10.30 – Святочна Святая Імша
  • 12.00 – Святочная Святая Імша
  • 18.00 – Святочная Святая Імша.



Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыгатаванне капліцы на святы Божага Нараджэння, за 24-х гадзінную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і, за актыўны ўдзел у Раратах, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 24 снежня (панядзелак) Святыя Імшы ў гэты дзень а 06.45 – Рараты, 20.30 – Батлейка, 21.00 – вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (пастэрка), 23.00 – вігілійная Святая Імша (пастэрка)



22 снежня скаўты нашай парафіі прынеслі Бэтлеемскі агонь ў мінскую архікатэдру. Яго сустракаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.



15 снежня прайшоў майстар-клас па маляванні для парафіянаў узросту 1-5 класаў. Правяла яго вядомая мастачка Надзея Бука. Пад яе кіраўніцтвам дзеці малявалі акварэллю анёлаў, вывучалі прапорцыі твару і цела, вучыліся пісаць жывапіс.



У ноч з 15 на 16 снежня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло моладзевае чуванне, у якім прыняла актыўны ўдзел наша моладзь.



У наступную нядзелю 23 снежня пройдуць аплатковыя спатканні для розных парафіяльных груп. Прапануем аднаёміцца з раскладам.



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову. 1. Запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы. 2. У закрыстыі можна набыць каляндары на 2019 год, аплаткі на вігілійны стол, свечку CARITAS і святочныя паштоўкі (зробленыя рукамі нашай моладзі). 3. З сённяшняга дня распачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы будзем адмаўляць пасля Святой Імшы.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.