Навіны і аб’явы



Айцы хрыстусоўцы прапануюць прыняць удзел у 24-х гадзіннай адарацыі ў інтэнцыі абароны жыцця і сям’і, а таксама дзеля перапрашэння за жудасныя грахі супраць жыцця і сям’і, якія здзяйсняюцца на нашай зямлі: аборт, кантрацэпцыя, штучнае апладненне, блуд, разводы, садомскі грэх, парнаграфія, знішчэнне цнатлівасці дзяцей. Адарацыя распачнецца Св. Імшой а 19.00 у чацвер, 20 снежня і скончыцца Св. Імшой а 19.00 у пятніцу, 21 снежня.



Адвэнт. Гэта слова і яго значэнне здаецца добра знаёма ўсім. Але ці ёсць ў ім нешта асаблівае для кожнага? Аб гэтым мы пагутарылі з нашымі парафіянамі, а таксама запыталіся якія пастановы яны сабе выбралі і што жадаюць змяніць за час Адвэнту.



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 13 снежня (чацвер) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы



6 снежня Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Мікалая. У гэты дзень святы Мікалай  завітаў з прывітальным словам да дзяцей і вернікаў парафіі. Пасля кароткай размоваы са святым Мікалаем дзеці атрымалі салодкі пачастунак.



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 3 снежня (панядзелак): Успамін Святога Францішка Ксаверыя, святара.



Адвэнт — асаблівы час для Касцёла, час чакання і падрыхтоўкі да перажывання Божага Нараджэння. Гэты перыяд нагадвае нам пра неабходнасць падрыхтоўкі да прыйсця Езуса. Добрая магчымасць зрабіць яшчэ больш добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок граху ў нашай душы, паказаць Езусу шлях да нашага сэрца.



25 лістапада  адзначалася ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Гэты дзень — асабліва важны для нашых душпастыраў, таму што з'яўляецца галоўным святам манаскай супольнасці хрыстусоўцаў. Таксама ў гэтым годзе са святам супаў літургічны ўспамін благаслаўлёнай Францішкі Седліскай, якая заснавала кангрэгацыю сясцёр святога Сямейства з Назарэта.



25 лістапада міністранты і лектары нашай парафіі аднавілі абяцанні Літургічнай Службы Алтара і атрымалі ад кс. пробашча Алега пасведчанні на чарговы год службы. Аднаўленне абяцанняў адбылося ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Хлопцы дзякавалі Богу за ласку паклікання да міністранцкага служэння, урачыста абяцалі выконваць сваю паслугу пабожна, старанна і радасна, на хвалу Божую і дзеля дабра парафіяльнай супольнасці.  



Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя сёння ахвяраванні, якія прызначаюцца на патрэбы Духоўнай Семінарыі. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Урачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету: гэта апошняя нядзеля літургічнага года. Наступная нядзеля 2 снежня гэта першая нядзеля Адвэнту, якой распачынаем новы літургічны год і падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 30 лістапада (пятніца): Свята Святога Андрэя Апостала



«На ўвесь свет ідзём і Хрыста нясём!» — пад такім дэвізам 18 лістапада ў парафіі адбыўся трэці Баль Усіх Святых. Кожны год ён праходіць пад рознай тэматыкай. Сёлета ён нёс місійны характар.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.